Старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прыняла ўдзел у закладцы алеі Памяці ў Полацку

Глава Администрации Президента Наталья Кочанова приняла участие в закладке аллеи Памяти в Полоцке
Старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава разам з кіраўніцтвам раёна, ветэранамі і навучэнцамі кадэцкага вучылішча прыняла ўдзел у закладцы алеі Памяці на сваёй малой радзіме ў Полацку.

Ліпавая алея ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высаджана на тэрыторыі Кургана Бессмяротнасці, насы́панага ў 1966 годзе ў памяць аб загінулых на вайне героях. Знакавым для палачан назвала гэтае месца Наталля Качанава, успомніўшы, як яе бацькі разам з тысячамі жыхароў горада ўдзельнічалі ва ўзвядзенні па-сапраўднаму народнага мемарыяла, а сама яна штогод прыходзіла сюды на святкаванне 9 Мая.

Наталля Іванаўна адзначыла, што з трапятаннем ставіцца да сваёй малой радзімы, і з гадамі гэта пачуццё становіцца ўсё больш глыбокім. З жыхарамі Полацка яна падтрымлівае сувязь, у прыватнасці, пастаянна цікавіцца справамі ветэранскай арганізацыі, якая праводзіць актыўную работу па выхаванні падрастаючага пакалення. Сімвалічным стала ўдзел ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ў закладцы алеі на Кургане Бессмяротнасці.

– Мне вельмі прыемна працаваць з гэтымі выдатнымі людзьмі, – адзначыла старшыня Адміністрацыі. – Яны прайшлі вайну, аднавілі нашу краіну пасля цяжкага ліхалецця, а сёння разам з намі высаджвалі дрэвы. Але самае важнае, што побач працавалі кадэты. Наша моладзь пераймае вопыт добрага стаўлення да сваёй краіны і традыцыю падчас суботніка быць разам, каб укласці часцінку сваёй працы ў добраўпарадкаванне роднай Беларусі.

У ходзе рэспубліканскага суботніка таксама праведзены ўборка паркавай зоны Кургана Бессмяротнасці, высечка дзікарослых кустоў, аднаўленне падсветкі, рамонт асфальтавага пакрыцця, тратуарнай і дарожнай агароджы, устаноўка і афарбоўка урн і кантэйнераў. На алеі Памяці высаджаны 108 саджанцаў ліпы – па колькасці ветэранаў вайны, якія пражываюць у раёне.

– Сустрэнемся, калі дрэвы будуць вялікімі, – сказаў Наталлі Качанавай удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Растапчын. Кіраўнік Адміністрацыі пажадала ветэранам бадзёрасці духу, добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

"Віцебскія весці".