Старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэўся з асабовым складам Заслонаўскага гарнізона і жыхарамі Лепельскага раёна

16 сакавіка 2022 года ў клубе 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады адбылася сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з асабовым складам Заслонаўскага гарнізона і жыхарамі Лепельскага раёна.
У ходзе сустрэчы Ігар Сердзюкоў асвятліў пытанні, звязаныя з правядзеннем Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі спецыяльнай аперацыі ва Украіне і вынікамі рэспубліканскага рэферэндуму аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у асноўны закон. Таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асабліва спыніўся на асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёнаў на бягучы момант і ў будучыні.

На пытанні, якія цікавяць вайскоўцаў, а таксама жыхароў і працоўныя калектывы Лепельскага раёна, у ходзе праведзенай сустрэчы адказалі ўдзельнікі мерапрыемства – старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін і старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.