Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў мясцовых органаў улады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая даў згоду на прызначэнне шэрагу кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Генадзя Грабнева першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, Сяргея Няўмержыцкага – намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Алега Чыкіды намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама – старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Сяргея Драздоўскага – старшынёй Чавускага райвыканкама.