Кіраўнік дзяржавы наведаў 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду сіл спецыяльных аперацый у Віцебску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста ацаніць якасць салдацкай ежы падчас наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Агледзеўшы салдацкую сталовую і заслухаўшы даклад аб тым, як арганізавана харчовае забеспячэнне Узброеных Сіл і сіл спецыяльных аперацый, Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра абароны даць яму на пробу некалькі сухіх пайкоў і кансервы. Як было дакладзена кіраўніку дзяржавы, сёлета былі зменены нормы харчовых пайкоў харчавання ваеннаслужачых, якія ўлічваюць іх энергазатраты.
Аляксандр Лукашэнка пабываў таксама ва ўчебным корпусе, азнаёміўшыся з аснашчэннем вучэбных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Прэзідэнт наведаў шматмэтавы комплекс, які ўяўляе сабой мястэчка тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантны комплекс. Ён паглядзеў, як вядзецца падрыхтоўка байцоў, і застаўся задаволены ўбачаным. Па словах камандзіра 103-й асобнай мабільнай брыгады, існуючая база дазваляе ажыццяўляць падрыхтоўку ваеннаслужачых на належным узроўні.
Таццяна Паляжай