Старшыня КДК: Віцебскай вобласці неабходна перабудоўваць структуру эканомікі

Віцебскай вобласці неабходна перабудоўваць структуру эканомікі, максімальна выкарыстоўваючы унікальны прыродны патэнцыял рэгіёна. Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні ў аблвыканкаме старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў. На пасяджэнні аблвыканкама разглядаецца блок важных эканамічных пытанняў, у тым ліку выкананне бюджэту рэгіёна па выніках першага паўгоддзя.

Віцебскай вобласці неабходна перабудоўваць структуру эканомікі, максімальна выкарыстоўваючы унікальны прыродны патэнцыял рэгіёна. Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні ў аблвыканкаме старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні аблвыканкама разглядаецца блок важных эканамічных пытанняў, у тым ліку выкананне бюджэту рэгіёна па выніках першага паўгоддзя.

Леанід Анфімаў адзначыў, што з улікам сусветнага эканамічнага крызісу і працэсаў у эканоміцы Расіі, Віцебскай вобласці неабходна нацэлівацца на інтэнсіўную дзейнасць. У сувязі з гэтым ён папрасіў акрэсліць перспектывы развіцця рэгіёна.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што паспяховай працу рэгіёна можна будзе назваць, калі лічбы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця толькі падвояцца.

"Толькі пры ўмове павелічэння таварнай масы ў два разы можна будзе гаварыць аб выніковасці сельскагаспадарчай вытворчасці, толькі тады Віцебская вобласць зможа быць самадастатковай. Створаныя высокапрадукцыйныя перапрацоўчыя прадпрыемствы цяпер загружаны толькі на 50-52%", - сказаў губернатар. Падобная карціна, па яго словах, - у прамысловасці і будаўніцтве.

Леанід Анфімаў упэўнены, што ў гэтай сітуацыі рэгіёну неабходна перабудоўваць структуру эканомікі, ствараць нешта новае. Відавочна, што калі прадукцыя дзеючых прадпрыемстваў не запатрабавана, то чакаць ад іх нарошчвання аб'ёмаў неразумна.

"Яны будуць вырабляць прадукцыю на склад. Гэта нікому не дапаможа, а толькі яшчэ больш вымые абаротныя сродкі і загубіць прадпрыемствы.

Трэба думаць пра новае, перабудоўваць структуру сельскай гаспадаркі, структуру ўсёй эканомікі з улікам умоў, якія склаліся. Неабходна максімальна выкарыстоўваць унікальны прыродны патэнцыял Віцебскай вобласці і эканоміку будаваць на ім, стварыць умовы, каб сюды хлынуў паток турыстаў", - падкрэсліў старшыня КДК.

Алена Ціханава