Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў павіншаваў в/ч 5524 з Днём часці


Віншуючы прысутных з 28-годдзем з дня стварэння часці, кіраўнік вобласці адзначыў, што за гэтыя гады злучэнне перацярпела велізарныя пераўтварэнні. У вайскоўцаў верыць грамадства і разумее, што знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Калі армія і ўнутраныя войскі выконваюць свой доўг сумленна, смела і годна, грамадства будзе спакойна працаваць і ствараць новыя каштоўнасці – тое, што трэба краіне. Мікалай Шарснёў пажадаў вайскоўцам і іх сем'ям спакою і дабрабыту.
Ад асабовага складу камандзір часці палкоўнік Аляксей Кулік уручыў Мікалаю Шарснёву падарунак – камплект формы.

В/ч 5524 сфарміравана ў Віцебску ў 1993 годзе як 2-і асобны спецыяльны міліцэйскі батальён. Вайскоўцы аказваюць садзейнічанне тэрытарыяльным органам унутраных спраў па ахове правапарадку. Выконваюць задачы па канваяванні асуджаных і асоб, якія знаходзяцца пад вартай. Злучэнне ахоўвае пяць папраўчых устаноў і сумесна з іх адміністрацыяй ажыццяўляе нагляд за асуджанымі. Сапёрна-піратэхнічныя падраздзяленні ажыццяўляюць праверку паведамленняў аб устаноўцы або выяўленні выбуховых прылад, а таксама ў знішчэнні неразарваных боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Разам з кінолагамі баявыя задачы выконваюць 46 службовых сабак, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку і ў пошуку наркатычных і псіхатропных рэчываў.






