Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў прадставіў новага намесніка Уладзіміра Пяніна

Глава области Николай Шерстнёв представил нового заместителя Владимира Пенина
Старшыня вобласці Мікалай Шэрстнёў прадставіў кіраўнікам падраздзяленняў аблвыканкама свайго новага намесніка Уладзіміра Пяніна, на прызначэнне якога днямі даў згоду Прэзідэнт Беларусі.

 

Уладзімір Пятровіч сваю працоўную дзейнасць пачынаў у 1983 годзе на Віцебшчыне – у Шумілінскім раёне. У канцы 1990-х – пачатку 2000-х займаў пасады спачатку памочніка старшыні, затым кіраўніка справамі аблвыканкама. Потым быў пераведзены ў Мінск, узначальваў упраўленні рэгіянальнай палітыкі, а ў апошні час – па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

– Я рады, і думаю, мае пачуцці падзяляюць усе, што Уладзімір Пятровіч вярнуўся ў каманду аблвыканкама. Вопыт, набыты ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, дапаможа яму справіцца з новай працай. А яна трэба будзе вялікая, – адзначыў Мікалай Шэрстнёў.

 

Уладзімір Пянін будзе адказваць за сацыяльную сферу, якая, нягледзячы на складаны час, павінна развівацца. Старшыня аблвыканкама нацэліў свайго намесніка на асноўныя напрамкі – гэта адукацыя, ахова здароўя, культура. У кожнай галіне неабходна аптымізаваць затраты, а зэканомленыя сродкі накіроўваць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне заробку. У прыватнасці, трэба палепшыць якасць школьнай адукацыі, каб выпускнікі паступалі ў ВНУ без дапамогі рэпетытараў. Аптымізацыі патрабуе сістэма прафадукацыі.

Сёння выпускнікі некаторых каледжаў і ліцэяў не запатрабаваны, у той жа час не хапае спецыялістаў у сельскай гаспадарцы, здольных працаваць на сучаснай тэхніцы. Трэба падумаць, як стымуляваць паступленне ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, павысіць іх прэстыж.

Нямала праблем у ахове здароўя. Ёсць недабудовы, скончыць якія не хапае сродкаў. Неабходна, лічыць Мікалай Шарснёў, вызначыць першачарговыя аб'екты, а не распыляцца на ўсе.

 

– Вам трэба будзе вырашаць шмат бягучых пытанняў, але трэба вылучыць галоўныя напрамкі і засяродзіцца на іх, – падкрэсліў, уручаючы Уладзіміру Пяніну службовае пасведчанне, кіраўнік вобласці.

 


– Вярнуцца на службу ў Віцебск было маім усвядомленым рашэннем, і дзякуй Прэзідэнту Беларусі, кіраўніцтву аблвыканкама, што мяне падтрымалі. З чаго я пачну? Не будзе ніякай ломкі, будзе паступальны рух наперад і пераўтварэнні, на чале якіх будзе стаяць вырашэнне жыццёвых праблем людзей, а яны закрануць усе структуры: і адукацыю, і ахову здароўя, і культуру, – сказаў Уладзімір Пянін.

 

Таццяна Пастэрнак, фота Антона Сцепанішчава, «Віцебскія весці».