Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў павіншаваў біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча з Калядамі

Глава областного Совета депутатов Владимир Терентьев поздравил бискупа Витебской епархии Олега Буткевича с Рождеством
На мінулым тыдні раніцай у касцёле Езуса Міласэрнага прайшла традыцыйная святочная сустрэча кіраўніка Віцебскай каталіцкай епархіі Алега Буткевіча і прадстаўнікоў абласной улады.

З Раством Хрыстовым біскупа Алега Буткевіча, а ў яго асобе ўсіх хрысціян каталіцкай канфесіі Віцебшчыны, павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. Уручыўшы букет белых руж, Уладзімір Уладзіміравіч сказаў:

- Самае галоўнае, у нас ёсць поўнае ўзаемаразуменне па ўсіх аспектах у сумеснай працы з Касцёлам, па сацыяльных, адукацыйных, моладзевых праграмах.

Уладзімір Церанцьеў таксама выказаў упэўненасць у тым, што супольная праца будзе і надалей паспяховай.


У сустрэчы прыняў удзел таксама галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Сяргей Фаdзеенкаў.

Біскуп Алег Буткевіч падзякаваў гасцей за віншаванне са светлым святам Раства.

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі адзначыў, што мінулы 2019-ы быў годам асаблівым. "Мы маглі падвесці некаторыя вынікі і дзякаваць Богу за 20 гадоў існавання Віцебскай дыяцэзіі, - адзначыў біскуп. - Гэта быў час абнаўлення структур каталіцкага Касцёла на Віцебшчыне, парафіяльных супольнасцяў.

Біскуп Алег Буткевіч таксама адзначыў, што многія ініцыятывы і сацыяльныя праекты Касцёла, у тым ліку ў гэтыя калядныя дні, знаходзяць падтрымку ў грамадстве.

"Віцьбічы".