Старшыня аблсавета Уладзімір Церанцьеў аб святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ: «Няма такой арганізацыі – камсамол, але калісьці яна выхавала цэлую галактыку дзяржаўных дзеячаў»
Уладзімір Церанцьеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў:
– Незабыўная, кранальная падзея. Самае галоўнае ў ёй – удзел ветэранаў ВЛКСМ, якія аддалі на дабро краіны многія дзесяцігоддзі свайго жыцця. Успомнілі пра выдатную маладосць, паглядзелі на яе праз прызму таго, што адбываецца сёння.
Так, няма такой арганізацыі – камсамол, але калісьці яна аб'яднала мільёны маладых людзей, выхавала цэлую пляяду дзяржаўных, партыйных дзеячаў. Іх вопыт у сваю чаргу паўплываў на лёс сучаснай моладзі і новых кіраўнікоў у нашай рэспубліцы.
Лейтматыў урачыстага сходу – вельмі важна, што на прыкладзе мінулых годных жыццёвых шляхоў камсамольскіх ветэранаў вучыцца падрастаючае пакаленне.
Валяр'ян Мацкевіч, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане:
– Уражанні самыя прыемныя. Дэлегацыю Віцебшчыны склалі паважаныя ў вобласці людзі, чыя праца пачыналася з камсамола, і актыў цяперашняй абласной арганізацыі БРСМ.
Юбілейны сход падкрэсліў непераходзячае значэнне камсамольскага вопыту, на якім сёння грунтуецца дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Канцэртная праграма нагадала пра найважнейшыя вехі гісторыі ВЛКСМ, гераізм яго членаў у гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, працоўны уклад гэтага грамадскага маладзёжнага руху ў развіццё краіны.
Радасна было пагутарыць з сябрамі юнацтва, у мінулым – армейскімі камсамольскімі работнікамі. Я шэсць гадоў адслужыў на гэтай ніве і ўспамінаю яе добрым словам.