Старшыня аблсавета Уладзімір Цярэнтаў павіншаваў біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча з Калядамі

Глава облсовета Владимир Терентьев поздравил бискупа Витебской епархии Олега Буткевича с Рождеством
Добрымі справамі ўмацоўваецца супрацоўніцтва і ўсіх хрысціян каталіцкай канфесіі і біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча з Калядамі павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

Па традыцыі Боская літургія прайшла ў касцёле Езуса Міласэрнага. А на каляднае раніцу да кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі прыехаў Уладзімір Церанцьеў.

— 2018-ы — Год малой радзімы. Я ўдзячны за тое, што каталікі ўзводзяць і падтрымліваюць у належным стане касцёлы ў глыбінцы, — сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. — У нас шмат разнастайных супольных праектаў, у тым ліку ў сацыяльнай сферы. Мабыць, самыя буйныя з найбліжэйшых — 20-годдзе Віцебскай епархіі і 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Уладаркі Азёр у Браславе, якія будуць адзначацца ў 2019 годзе.

Біскуп падзякаваў Уладзіміру Церанцьеву за ўвагу і падкрэсліў, што ў вобласці царква і мясцовая ўлада цесна супрацоўнічаюць.

— Каталіцтва — традыцыйная рэлігія і на Віцебшчыне з'яўляецца адной з асноўных, — адзначыў Алег Буткевіч. — Сапраўды, у наступным годзе ў нас шмат круглых дат, урачыстасці пройдуць ва ўсіх парафіях вобласці.

 

"Віцебскія весці".