Старшыня Віцебскай вобласьці Аляксандар Субоцін наведаў ТАА «Белфуд Прадакшн»
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў завод дзіцячага харчавання ТАА «Белфуд Прадакшн» у аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна.
– На прадпрыемстве выпускаецца эксклюзіўная, асаблівая прадукцыя, да якой прад'яўляюцца сур'ёзныя патрабаванні. Тут выкарыстоўваюцца найноўшыя сучасныя тэхналогіі. Цешыць, што «Белфуд Прадакшн» плануе развівацца, пашырацца, асвойваць новыя рынкі. Трэба не замінаць, а дапамагаць яму ў гэтым, – адзначыў Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Міхайлавіч распавёў, што з улікам сітуацыі вакол Украіны прадпрыемствы Віцебскай вобласці гатовыя да таго, што могуць сутыкнуцца з рознымі перашкодамі ў прасоўванні сваёй прадукцыі. Пад уплывам санкцый вядзенне бізнесу можа прыкметна ўскладніцца. У сувязі з гэтым многія прадпрыемствы Віцебшчыны выпрацавалі алгарытм нівеліравання магчымых рызык, робяць усё магчымае, каб гэтыя перыпетыі не паўплывалі на развіццё эканомікі рэгіёна.
Як распавёў генеральны дырэктар ТАА «Белфуд Прадакшн» Віталь Белаў, сёлета на прадпрыемстве будзе запушчана мінімум 4 новыя лінейкі прадуктаў харчавання. Паколькі аб'ёмы вытворчасці не адстаюць ад продажаў, запланавана на 30 працэнтаў павялічыць магутнасць вытворчасці аднаго з цэхаў. Усяго ж у месяц ТАА «Белфуд Прадакшн» выпускае да 15 мільёнаў упаковак. Больш за палову ідзе на экспарт і пастаўляецца ў 13 краін. У асноўным гэта расійскі рынак, а таксама блізкае замежжа і Сярэдняя Азія, дзе вялікім попытам карыстаецца халяльная прадукцыя.
Якасць і бяспека прадукцыі завода пацвярджаюцца пасведчаннямі аб дзяржаўнай рэгістрацыі ЕАЭС. ТАА «Белфуд Прадакшн» стала першым у Беларусі вытворцам дзіцячага харчавання ў Еўрапейскай сістэме сертыфікацыі арганічнай прадукцыі (EURO-LEAF). Уся прадукцыя вырабляецца пад кантролем еўрапейскага партнёра – кампаніі B.P.G. European Baby Food Limited.