Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню народнага адзінства
- Знакавай датай для Беларусі стала 17 верасня. У гэты дзень у 1939 годзе ў выніку вызваленчага паходу Чырвонай арміі пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй частак краіны. Чым хутчэй аддаляецца час ад падзей тых гадоў, тым больш намаганняў патрабуецца для абароны гістарычнай праўды ад уплыву палітычнай кан'юнктуры. Некаторыя спрабуюць спекуляваць фактамі, надаючы ім розныя адценні ў залежнасці ад навязанай рыторыкі. Мы бачым: сёння з боку прадпрымаюцца спробы зноў падзяліць нашу нацыю, правесці паміж беларусамі мяжу з нянавісці і неразумення, адрыньвання і гневу. Перашкодзіць гэтаму можна толькі разам. Непрыманне якога-небудзь ціску звонку, беражлівае стаўленне да Радзімы, клопат пра яе – гэта нясучыя канструкцыі беларускай дзяржаўнасці, наш генетычны і культурны код, - сказаў Мікалай Шарснёў.