Старшыня Віцебскай вобласьці Мікалай Шарсьнёў падтрымаў ініцыятыву аб стварэньні філіяла ВНУ ў Воршы
Старшыня Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў падтрымаў агучаную на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ініцыятыву аб стварэнні філіяла ВНУ ў Оршы, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".
- Адкуль прыедуць працаваць на вытворчасці, калі не з Аршаншчыны? Чаму б спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй тут на месцы ні рыхтаваць? Гэта дазволіла б прыпыніць адток насельніцтва з раёна. У Оршы можна адкрыць філіял адной ці некалькіх ВНУ. Для гэтага трэба дэталёва прапрацаваць шэраг пытанняў, у тым ліку па якіх спецыяльнасцях будзе весціся навучанне, якім будзе набор. Паралельна з гэтым трэба забяспечыць дадзеных спецыялістаў жыллём, пабудаваўшы шматкватэрныя дамы па прыкладзе як гэта было зроблена ў Андрэеўшчыне для медработнікаў ці Арэхаўску для спецыялістаў энергасістэмы, - адзначыў Мікалай Шарснёў.