Галоўны бухгалтар Чашніцкай раённай санітарнай станцыі сістэматычна завышала сабе заробак
Галоўны бухгалтар Чашніцкага раённага цэнтра санітарыі і эпідэміялогіі неабгрунтавана завышала сабе заробак. Яна ўносіла ілжывыя звесткі ў спісы на яе атрыманне і адпраўляла іх у банк, атрымліваючы "лішнія" грошы на карт-рахунак.
Такім чынам, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, 38-гадовая жанчына з лістапада 2009-га па май 2014-га здзейсніла крадзеж бюджэтных сродкаў на суму больш за 170 млн рублёў. На той момант гэта складала больш за тысячу базавых велічынь і з'яўлялася асабліва буйным памерам.
У верасні 2014-га Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Галоўбуха неадкладна адхілілі ад выканання абавязкаў, а пазней звольнілі.
У 2015-м суд Чашніцкага раёна прызнаў яе вінаватай і асудзіў на пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання, пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на тэрмін пяць гадоў, а таксама канфіскацыяй маёмасці.
Прычыненую шкоду жанчына ў поўным аб'ёме адшкодавала. Прысуд уступіў у законную сілу.