Галоўная сцэна фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" здзівіць спецэфектамі
19 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Галоўная сцэна XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - Летні амфітэатр абяцае здзівіць гледачоў спецэфектамі, распавёў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск" Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Згодна з эскізам, уся сцэна будзе нагадваць яркі кветкавы луг, які створаць з дапамогай люстэркаў і святлодыёдных экранаў. Упершыню з 1997 года сцэнаграфіяй займаюцца беларускія спецыялісты - вядомая мінская кампанія, якая неаднаразова займалася афармленнем канцэртных пляцовак на ўрачыстых мерапрыемствах у сталіцы і на фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі. Мастацкім афармленнем кіруе Зіновій Марголін.
Па словах Радзівона Баса, уся сцэнаграфія і матэрыялы абмяркоўваліся з тэлевізійнымі кампаніямі, каб выява на тэлеэкране выглядала таксама эфектна, як і ў рэальнасці.
Мантаж сцэны пачнецца 4 ліпеня, а 8 ліпеня на Летнім амфітэатры пройдуць першыя рэпетыцыі.-0-