Галоўнай стылістычнай тэматыкай «Дажынак» у Глыбокім стане брэндавы «Вішнёвы фестываль»
Як паведаміў галоўны архітэктар Віцебскага аблвыканкама Юрый Выжыкоўскі, стылістычную тэматыку «Дажынак-2022» будзе вызначаць адзін з брэндаў Глыбокага – «Вішнёвы фестываль».
– Плануецца, што стылізаваныя выявы вішняў і вішнёвых лісцяў упрыгожаць фасады жылых будынкаў, – распавядае Юрый Выжыкоўскі. – Вішні будуць сярод малых архітэктурных формаў і на дваравых тэрыторыях. У прыватнасці, такім чынам плануецца пераўтварыць мікрараён на ўездзе ў Глыбокае з боку Браслава. Пры гэтым будзе добраўпарадкавана набярэжная возера, якое знаходзіцца насупраць жылых дамоў.
Па словах галоўнага архітэктара, агулам да «Дажынак» запланавана пабудаваць, пераўтварыць і рэканструяваць каля 200 аб'ектаў. У прыватнасці, плануецца будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вуліцы Паўночнай. Чакаецца ўнутранае і знешняе добраўпарадкаванне будынка чыгуначнага вакзала, рэканструкцыя фантана на Цэнтральнай плошчы, па ўсім райцэнтры – бягучы рамонт жылля, тратуараў, набярэжных, дарог і прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.
Таксама суразмоўца пералічыў некаторыя іншыя маючыя адбыцца метамарфозы:
– Запланаваны капрамонты будынкаў сярэдняй школы №3 і аддзялення для дзённага знаходжання пажылых грамадзян. Чакаецца мадэрнізацыя памяшканняў Дома рамёстваў, Дзіцячай школы мастацтваў. Плануюцца бягучыя рамонты будынкаў Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, крамы «Рагнеда», фасадаў будынкаў Глыбоцкага райпо, рэканструкцыя будынкаў раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Запланаваны капрамонт 14 жылых дамоў па вуліцах Савецкая, Камуністычная, Пралетарская, Кірава, Маладзёжная, Леніна. Будзе пабудавана і новая сцэнічная пляцоўка да «Дажынак», але месца яе пакуль не вызначана.