Галоўныя першамайскія мерапрыемствы прафсаюзы правядуць на плошчы Перамогі ў Віцебску
Урачыстасць адкрые старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель. Ён уручыць дыпломы і кветкі дзесяці лепшым прафсаюзным актывістам – у гэты дзень абновіцца Дошка гонару абласнога аб'яднання прафсаюзаў, на якой з'явяцца іх фотапартрэты.
Гэты дзень стане знамянальным і для лаўрэатаў конкурсаў прафесійнага майстэрства, якія праводзіліся ў галіновых прафсаюзах у мінулым годзе. 20 пераможцам будзе прысвоена званне «Майстар года Віцебшчыны -2017». Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымаюць прадстаўнікі працоўных дынастый, якія працуюць у сферах аховы здароўя, адукацыі, АПК, энергетыкі і чыгуначнага транспарту. Сярод узнагароджаных таксама будуць старшыні прафкамаў – пераможцы абласных аглядаў-конкурсаў на лепшую пярвічную прафорганізацыю і лепшую пастаноўку грамадскага кантролю па ахове працы.
Вясёлыя конкурсы і жартаўлівыя спаборніцтвы, а таксама паказальныя выступленні сваіх выхаванцаў падрыхтаваў абласны спортклуб ФПБ. Канцэрт мастацкай самадзейнасці творчых калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада з удзелам конкурсантаў праекта «Новыя імёны Беларусі» стане яркім фінальным акордам свята.
Мерапрыемства на пл.Перамогі пачнецца а 10.00.
Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.