Галоўныя складнікі здароўя прэзентавалі на выставе-кірмашы «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця»

Главные составляющие здоровья презентовали на выставке-ярмарке «Витебщина – за здоровый образ жизни»
Спецыялізаваная выстаўка-кірмаш «Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018» прайшла ў Віцебску адзінаццаты раз.

— Здароўю насельніцтва заўсёды надавалася асаблівая ўвага з боку органаў улады, — адзначыў на адкрыцці мерапрыемства начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач. — На Віцебшчыне рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на развіццё медыцыны, фізічнай культуры і спорту, экалогіі. Можна з упэўненасцю гаварыць, што ў рэгіёне створаны выдатныя ўмовы для захавання здароўя грамадзян.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Сёння да іх паслуг разнастайныя медыцынскія ўстановы, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, аснашчаныя самым сучасным абсталяваннем. У мэтах прафілактыкі захворванняў і траўм медыцынскія работнікі пастаянна праводзяць акцыі, накіраваныя на захаванне рэпрадуктыўнага здароўя, адмову ад шкодных звычак. Сярод такіх мерапрыемстваў і традыцыйная выстаўка-кірмаш «Віцебшчына — за здаровы лад жыцця». Яе арганізатарамі з'яўляюцца аблвыканкам, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Віцебскае аддзяленне БелГПП.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

На выстаўцы-кірмашы, якая прайшла ў Канцэртнай зале «Віцебск», на працягу двух дзён жыхары горада і яго госці змаглі атрымаць кансультатыўную дапамогу валеолага, анкалога, тэрапеўта, кардыёлага, псіхатэрапеўта, касметолага, гастраэнтэролага, алерголага, дерматовенеролага, інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі захворванняў, фактараў рызыкі, аспектаў здаровага ладу жыцця.

Усе жадаючыя вымералі артэрыяльны ціск, пікавую хуткасць выдыху пры бранхіяльнай астме, пабывалі ў руках масажыста.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Акрамя гэтага, на мерапрыемстве была прадстаўлена нетрадыцыйная медыцына, якая ва ўсім свеце мае шырокае распаўсюджванне.

— Сёння пры лячэнні многіх захворванняў на змену хімічным прыходзяць прыродныя прэпараты, — канстатаваў галоўны ўрач абласнога клінічнага цэнтра дэрматалогіі і касметалогіі Віктар Спірыдонаў. — У нашым рэгіёне можна прайсці курс апітэрапіі, вулітка- і гірудатэрапіі.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Каб быць здаровым, трэба яшчэ і правільна харчавацца – ісціна, вядомая кожнаму. Пра гэта клапоцяцца прадпрыемствы нашага рэгіёну – ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», КПУП «Кандытарская фабрыка «Віцьба», ААТ «Віцебскхлебпрам», ААТ «Пастаўскі малочны завод», сельскагаспадарчы філіял «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», якія прадэманстравалі сваю прадукцыю на выставе-кірмашы.

Нельга забываць і пра спартыўныя нагрузкі, раяць медыкі. Пра аздараўленчыя і рэабілітацыйныя паслугі расказалі прадстаўнікі спортклубаў, турыстычных і санаторна-аздараўленчых арганізацый.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Экстраную і планавую кансультатыўную дапамогу дзецям аказвае абласны клінічны цэнтр, паведаміла яго загадчыца педыятрычным дашкольным і школьным аддзяленнем Людміла Карлава. Дарэчы, пра здароўе малога важна клапаціцца яшчэ ва ўлонні маці, таму ВАКЦ запрашае ў пакой здаровага дзіцяці цяжарных жанчын.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

— У нашым горадзе зроблена шмат для аховы здароўя будучай маці, — падкрэсліла намеснік галоўнага ўрача (па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі) абласнога клінічнага радзільнага дома Наталля Катушэнка. — Працуюць чатыры жаночыя кансультацыі, якія з 2016 года ўваходзяць у склад радзільнага дома, у кожнай аказваецца спецыялізаваная дапамога, адкрыты спецпрыёмы па неданошванні і вядзенні жанчын з цяжкімі паталогіямі, ёсць кабінеты прафілактыкі анкалагічных захворванняў, планавання сям'і. У кансультацыях праведзены рамонты, зараз ідзе працэс стварэння электронных картак, дзе будзе ўтрымлівацца ўся інфармацыя пра пацыента. Прычым пры неабходнасці гэтымі звесткамі можа скарыстацца любое з устаноў аховы здароўя Віцебшчыны.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

На пляцоўках каля канцэртнай залы адбыліся выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, тэматычныя віктарыны, гульні, розыгрышы.

Таксама на мерапрыемстве была прадстаўлена мабільная вулічная фотавыстава «Разам да здароўя!», створаная па ініцыятыве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Віцебшчына — за здаровы лад жыцця — 2018

Праект знаёміць з гісторыямі жыхароў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, якія знайшлі ў сабе сілы пайсці па шляху перамен і выбралі здаровы лад жыцця — адмовіліся ад курэння, злоўжывання алкаголем, змянілі звычкі ў харчаванні, сталі актыўна праводзіць вольны час.

З лістапада па люты фотавыстава праходзіла ў Мінску, а з сакавіка падарожнічае па рэгіёнах Беларусі. Азнаёміцца з ёй ужо паспелі жыхары Барысава і Жодзіна. У Віцебску экспазіцыя будзе знаходзіцца да 24 верасня, яе можна ўбачыць у дворыку абласнога краязнаўчага музея ( вул. Леніна, 36). Уваход вольны.

"Віцебскія весці".