Галоўны прэс-цэнтр II Еўрапейскіх гульняў прыняў першых журналістаў

На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» адкрыўся Галоўны прэс-цэнтр маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму. Нягледзячы на тое, што да цырымоніі адкрыцця застаецца яшчэ некалькі дзён, месца прыцягнення журналістаў з усёй Еўропы ўжо прыняло першых гасцей.

Комфортны прэс-цэнтр, разлічаны на 200 пасадачных месцаў, абсталяваны ўсім неабходным для забеспячэння працы журналістаў: камп'ютары свабоднага доступу, экраны з трансляцыямі спаборніцтваў з усіх аб'ектаў Гульняў, паслугі друку, статыстычныя дадзеныя і многае іншае.

Акрамя інтэрнацыянальнай каманды СМІ – на Гульні ў Мінск з'едуцца журналісты з 52 краін – у Галоўным прэс-цэнтры працуе і інтэрнацыянальная каманда валанцёраў.

«Я вельмі рада прыехаць у Мінск. Гэта не першы мой вопыт удзелу ў падобных спаборніцтвах, - дзеліцца ўражаннямі ад першага дня працы Джудзіт Гуньён, 72-гадовая валанцёр з Вялікабрытаніі. – Упершыню я паспрабавала сябе ў якасці валанцёра на Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе, потым была Алімпіяда ў Рыа. Літаральна адразу пасля II Еўрапейскіх гульняў я адпраўлюся на Панамерыканскія гульні ў Перу. Валанцёрства ўжо стала маім ладам жыцця. Гэта дазваляе не толькі ўбачыць свет, але і набыць новых сяброў, пашырыць сваё кола зносін».

Нагадаем, менавіта на Нацыянальным стадыёне «Дынама» пройдуць цэрэмоніі адкрыцця і закрыцця IIЕўрапейскіх гульняў 2019 года, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

Квіткі на ўсе спаборніцтвы, а таксама на цэрэмоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў даступныя ва ўсіх касах афіцыйнага білетнага аператара Гульняў – кампаніі Тыкетпро – а таксама на сайцеwww.minsk2019.ticketpro.by. Кошт білета на спартыўныя спаборніцтвы вагаецца ад 5 беларускіх рублёў або 2 еўра (для замежных грамадзян) да 50 беларускіх рублёў або адпаведна 20 еўра. Кошт білетаў на Цырымонію адкрыцця вагаецца ад 150 да 300 беларускіх

рублёў у залежнасці ад катэгорыі месца. Кошты квіткоў на Цырымонію закрыцця крыху ніжэйшыя, іх кошт ад 70 да 150 беларускіх рублёў. Кошт квіткоў у касах не адрозніваецца ад кошту квіткоў на сайцеwww.minsk2019.ticketpro.by.

https://minsk2019.by