Галоўнай падзеяй моладзевага фестывалю "Адыгітрыя" у Віцебску стане песеннае спаборніцтва
2 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. VII Праваслаўны фестываль "Адыгітрыя" сабраў у Віцебску каля 170 чалавек з Беларусі, Расіі і Украіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА каардынатар фестывалю айцец Аляксандр (Кавалёў).
На працягу тыдня моладзь трох краін будзе прымаць удзел у лекцыях, сустрэчах, гутарках і круглых сталах, прысвечаных духоўным тэмам. Адным з галоўных мерапрыемстваў фестывалю стане песеннае спаборніцтва аўтараў і выканаўцаў. Выступленні самадзейных артыстаў пройдуць на плошчы Свабоды і ў Летнім амфітэатры. Удзельнікі прадэманструюць свае таленты ў намінацыях "Аўтар-выканаўца", "Аўтарскі калектыў", "Выканаўца" і "Ансамбль". Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі і ганаровымі дыпломамі.
Завершыцца фестываль 5 жніўня традыцыйным хрэсным ходам з Віцебска ў Смаленск на свята ў гонар абраза Божай Маці "Адыгітрыя", у якім возьмуць удзел усе жадаючыя.
Праваслаўны моладзевы фестываль "Адыгітрыя" служыць умацаванню духоўнага адзінства і дружбы паміж маладымі людзьмі розных краін. Мерапрыемства заклікана садзейнічаць развіццю творчасці моладзі.-0-