Глеб Лапіцкі: «Афіцыйны візіт у Беларусь азербайджанскай парламенцкай дэлегацыі вельмі важны не толькі на міждзяржаўным узроўні»

Член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі:

- Узаемаадносіны на ўзроўні парламентарыяў — гэта самы прамы дыялог з народамі дзвюх краін, бо ў Парламенце сабраліся людзі, якія прадстаўляюць жыхароў таго ці іншага рэгіёну.

Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь азербайджанскай парламенцкай дэлегацыі вельмі важны не толькі на міждзяржаўным узроўні. Гэта таксама абмен вопытам паміж нашымі народамі ў культурнай, гуманітарнай, сацыяльнай і іншых сферах.

Вядома, мы надаём вялікае значэнне таму, каб кожны візіт не толькі быў напоўнены перамовамі, але і меў канкрэтныя вынікі. Спадзяёмся, што пасля цяперашняга візіту беларуска-азербайджанскія адносіны парламентарыяў выйдуць на новы ўзровень, будзе рэалізавана шмат значных ідэй у першую чаргу для народаў.

Беларусам вельмі блізкая азербайджанская культура, як і азербайджанцам — наша. Дні беларускай культуры, якія нядаўна адбыліся ў Азербайджане, таму пацвярджэнне.

Адным з самых важных фактараў з'яўляецца тое, што нас аб'ядноўвае адна мова. Менавіта дзякуючы гэтаму мы атрымліваем яшчэ больш разумення, што ў далейшым спрыяе дасягненню больш высокіх мэт.

"Віцебскія весці"