Глыбоцкія ратавальнікі прадухілілі ўзгаранне 15 т растваральніка ў бензавозе

31 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Глыбоцкага РАНС прадухілілі загаранне бензавоза, у якім знаходзілася 15 т растваральніка "Талуол" на суму каля Br40 млн, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Падчас стаянкі машыны адбыўся пажар. Па папярэдніх даных, ён успыхнуў з-за кароткага замыкання электраабсталявання аўтамабіля. Кіроўца "Сканіі-143" 1978 года нараджэння паспрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне, зняўшы акумулятар з маторнага адсека, аднак зрабіць гэта яму не ўдалося з-за масла, што ўспыхнула. З апёкамі 1-2 ступені на 40% цела ён быў дастаўлены ў раённую бальніцу. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, аператыўна ліквідавалі пажар, не дапусціўшы загарання грузу, які знаходзіўся ў бензавозе.-0-