Глыбоцкі камбікормавы завод акцыянаваны

21 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці створаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы ў працэсе прыватызацыі дзяржуласнасці РУСПП "Глыбоцкі камбікормавы завод" і РСУП саўгас "Лаўжанскі". Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці "Віцебскаблмаёмасць". Статутны фонд ААТ "Глыбоцкі камбікормавы завод" сфарміраваны ў памеры звыш Br23,875 млрд., на гэту суму будзе выпушчана 5 млн. 426 тыс. 285 простых акцый наміналам Br4,4 тыс. кожная. Уласнасцю дзяржавы застанецца 100% акцый. Да правядзення першага сходу акцыянераў прымаць рашэнні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю агульнага сходу і назіральнага савета таварыства, упаўнаважана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. ААТ "Лаўжанскае" сфарміравала статутны фонд у памеры каля Br31,1 млрд., плануецца выпусціць 7 млн. 69 тыс. 712 простых акцый наміналам Br4,4 тыс. Першапачаткова доля дзяржавы ў статутным фондзе складзе 100%. Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі акцыянернага таварыства і яго каштоўных папер будзе ажыццяўляцца льготная продаж акцый і іх абмен на імянныя прыватызацыйныя чэкі работнікам прадпрыемства. Да канца бягучага года ў вобласці плануецца рэфармаваць яшчэ 3 прадпрыемствы рэспубліканскай уласнасці, уключаныя ў план прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці на 2008-2010 гады.-0-