Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат мадэрнізуе вытворчасць згушчонага малака
9 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат" прыступіў да мадэрнізацыі вытворчасці па выпуску згушчанага малака, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
У дзеючым цэху будзе праведзена маштабная рэканструкцыя і заменена тэхналагічнае абсталяванне. Тэндэр на яго пастаўку выйграў італьянскі вытворца. Да канца года ён паставіць комплексную лінію магутнасцю 330-350 слоікаў у хвіліну, якая будзе ўключаць поўны цыкл вытворчасці прадукту ад падрыхтоўкі тары да ўпакоўкі. Кошт абсталявання складае 2 млн. еўра. Яго ўвод у эксплуатацыю намечаны на першы квартал 2011 года.
Важным праектам гэтага года для прадпрыемства стала рэканструкцыя халадазабеспячэння з заменай аміячных кампрэсараў, якая завяршаецца ў цяперашні час. Сродкі, накіраваныя на гэтыя мэты, склалі каля Br3 млрд. У цэлым на 2010 год камбінат мае намер інвеставаць у асноўны капітал каля Br15 млрд.
За студзень-жнівень прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br148,6 млрд., або 117,5% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі за студзень-ліпень склала 5,7%. Экспарт за сем месяцаў вырас на 74%. Яго доля ў агульным аб'ёме рэалізацыі склала 52,3%. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Казахстан (больш за 20% у аб'ёме экспарту), Расію, Грузію, Таджыкістан, Азербайджан, Малдову і іншыя краіны.
Прадпрыемства заснавана ў 1966 годзе. Вырабляе малочныя кансервы, масла, сухое малако, цэльнамалочную прадукцыю, казеін, цвёрдыя сычужныя сыры. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае больш за 60 найменняў.-0-