Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат заключыў 8 кантрактаў на пастаўку прадукцыі ў Сярэднюю Азію
15 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат" заключыла 8 кантрактаў на пастаўкі малочнай прадукцыі ў сярэднеазіяцкія дзяржавы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Валерый Дулінскі.
Гэта новыя рынкі збыту, і пакуль цяжка прагназаваць, наколькі паспяховай будзе рэалізацыя, дадаў суразмоўца. Раней каля 60% прадукцыі Глыбоцкага камбіната экспартавалася ў Расійскую Федэрацыю: 25 відаў малочных кансерваў, 2 віды сухога малака, 2 віды сметанковага масла. Цяпер на расійскі рынак адгрузка спынена, а раней пастаўленыя малочныя кансервы не рэалізуюцца з-за нядаўна агучаных патрабаванняў Роспатрэбнагляду аб неабходнасці атрымання беларускімі вытворцамі новых дазвольных дакументаў на малочную прадукцыю. Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат ужо прадставіў усе неабходныя дакументы для сертыфікацыі больш як 30 відаў малочнай прадукцыі, аднак пакуль прадпрыемства не паведамілі аб выніках.
Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат спецыялізуецца на вытворчасці згушчонага малака, суцэльнамалочнай прадукцыі, казеіну, сыроў. Кантрольны пакет акцый прадпрыемства належыць дзяржаве. -0-