2016 год абвешчаны ў Беларусі Годам культуры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў. Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і побыту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў).
Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.