Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Віцебску
Сёння прадстаўнікі камуністычнай партыі Беларусі сабраліся ля помніка Леніну каля абласной філармоніі. Таксама на мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі ўлады і грамадскасці. Прысутныя падкрэслівалі, што восенню 1917 года нашы дзяды і прадзеды даказалі, што простыя людзі, рабочыя і сяляне, могуць не толькі ўзяць уладу ў свае рукі, але і стварыць найвялікшую і магутнейшую дзяржаву.
Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя паклала пачатак эпосе пераменаў ва ўсім свеце і сцвердзіла прынцыпы роўнасці і справядлівасці. Для Беларусі галоўнай каштоўнасцю Вялікага Кастрычніка стала магчымасць станаўлення дзяржаўнасці.
"Віцебскія весці"