Ваенна-патрыятычны клуб «Віцязь» з Віцебска адзначыў гадавіну з дня свайго стварэння
Выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь» в/ч 5524 павіншаваў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Урачысты сход, прысвечаны знамянальнай даце, прайшоў ва УДУ ім. П. Машэрава. Сёння ў шэрагах клуба больш за 200 выхаванцаў.

- Падобныя клубы - важная састаўная частка ў сістэме патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Ваеннаслужачыя вучаць школьнікаў дысцыпліне і азам спецыяльнай і баявой падрыхтоўкі, якія дазволяць ім у будучыні стаць надзейнымі абаронцамі Айчыны. Прывіваюць любоў да Радзімы і прыхільнасць да каштоўнасцей, за якія змагаліся нашы дзяды і прадзеды, - сказаў Аляксандр Субоцін.




Ганаровыя госці, сярод якіх былі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, грамадскіх аб'яднанняў, уручылі дзецям і іх настаўнікам заслужаныя ўзнагароды.









Таксама прысутныя маглі наведаць тэматычныя выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі.
"Віцебскія весці"