Галасаванне на даму магчыма толькі ў дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

29 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. На маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў нельга будзе прагаласаваць датэрмінова на даму. Пра гэта сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Галасаванне на даму будзе магчыма толькі ў дзень выбараў - 25 красавіка. Для гэтага грамадзяне маюць права звярнуцца ў выбарчую камісію, і яе прадстаўнікі прыйдуць на даму. Пры гэтым, па словах кіраўніка ЦВК, не трэба прадастаўляць якія-небудзь даведкі аб тым, што грамадзянін, напрыклад, з-за хваробы не можа прыйсці на выбарчы ўчастак.-0-