Галасаванне ў Віцебску праходзіць празрыста і ў пазітыўнай абстаноўцы - назіральнік
25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Галасаванне ў Віцебску праходзіць празрыста і ў пазітыўнай абстаноўцы. Аб гэтым паведаміла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА назіральнік ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вольга Малахава, якая акрэдытавана на ўчастку для галасавання №17 па выбарах у Віцебскі абласны і гарадскі Саветы дэпутатаў.
Паводле яе слоў, на ўчастку працэс волевыяўлення грамадзян як у асноўны дзень выбараў, так і падчас датэрміновага галасавання арганізаваны максімальна гласна. Назіральнікі мелі магчымасць прысутнічаць пры апломбіраванні скрынь для галасавання, пры адкрыцці і заклейванні прарэзаў урн у дні датэрміновага галасавання. Спісы прагаласаваўшых штодня размяшчаліся на інфармацыйным стэндзе. Выбаршчыкі маюць поўную інфармацыю аб кандыдатах у дэпутаты, таму могуць усвядомлена зрабіць свой выбар. Гараджане прыходзяць на ўчастак сем'ямі і з пазітыўным настроем, з раніцы ў асноўным ішлі галасаваць пенсіянеры, а ўжо да палудня заўважна больш моладзі, падзялілася назіраннямі Вольга Малахава. "А ў цэлым віцябляне малайцы!" - эмацыйна дадала яна.
Паводле даных абласной выбарчай камісіі на 14.00, у цэлым па вобласці яўка выбаршчыкаў склала 62,9%.
У Віцебскай вобласці за ходам галасавання сочаць звыш 2,7 тыс. назіральнікаў, з якіх больш за 2,6 тыс. ажыццяўляюць назіранне непасрэдна на ўчастках для галасавання. Грамадскія арганізацыі дэлегавалі больш за 1,6 тыс. сваіх актывістаў для працы ў камісіях рознага ўзроўню. Амаль 960 назіральнікаў прадстаўляюць працоўныя калектывы, крыху больш за 30 назіральнікаў вылучана палітычнымі партыямі.-0-