"Гомельтранснафта "Дружба" і наваполацкая "Дружба" будуць акцыянаваныя да канца 2009 года

12 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы "Гомельтранснафта "Дружба" і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба" будуць акцыянаваны да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміла сёння ў Віцебску намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Валянціна Чырвоных. Яна прымала ўдзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, дзе разглядалася работа нафтахімічнага комплексу рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Валянціна Чырвоных адзначыла, што па даручэнні ўрада вядуцца работы па акцыянаванні двух прадпрыемстваў. "Мы ідзём вялікімі тэмпамі па акцыянаванні. Нестандартна ідзём", - сказала яна. Акцыянаванне гэтых прадпрыемстваў праводзіцца для пошуку стратэгічнага інвестара, дадала намеснік старшыні канцэрна.-0-