Гарачую ваду ў Віцебскай вобласці будуць адключаць не больш чым на 2 тыдні

27 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адключэнне гарачага водазабеспячэння на перыяд рамонтных і прафілактычных работ у Віцебскай вобласці будзе праводзіцца не больш чым на 14 дзён. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама генеральны дырэктар Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" Павел Харытонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адключэнне участкаў цепласетак пачалося ў вобласці з 10 мая і пакуль энергетыкі і камунальнікі маюць намер строга прытрымлівацца нарматываў. Разам з тым, няўзгодненасць дзеянняў работнікаў цепласетак і жыллёва-камунальных службаў часам прыводзіць да таго, што загадзя абвешчаныя тэрміны ўключэння вады пераносяцца на 1-2 дні. Першы намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Навацкі запатрабаваў не дапусціць гэтых няхай і адзінкавых выпадкаў. Варта адзначыць, што ў Віцебску на перыяд правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" графік адключэння гарачай вады складзены такім чынам, каб усе гасцініцы і інтэрнаты, у якіх размесцяцца госці, былі падключаны ў гэты час да гарачага водазабеспячэння. -0-