Горналыжны цэнтр плануюць пабудаваць у Браслаўскім раёне
12 студзеня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Гарналыжны цэнтр плануецца пабудаваць у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Браслаўскім раёне ў бліжэйшыя гады з'явяцца і іншыя турыстычныя аб'екты. У цяперашні час рыхтуецца праграма развіцця Браслаўскага раёна. "Віцебская вобласць - самая паўночная ў Беларусі, таму лічыцца цікавай для зімовага турызму", - канстатаваў дырэктар дэпартамента. Акрамя таго, у 2011 годзе ў Мазыры плануецца працягнуць дзеючую трасу.
Найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў і замежнікаў карыстаюцца такія вядомыя гарналыжныя комплексы як "Сілічы" і "Лагойск". "Вядома, у Беларусі няма такіх буйных гарналыжных курортаў, як у Польшчы, аднак дзеючыя гарналыжныя комплексы запатрабаваны сярод насельніцтва", - падкрэсліў Вадзім Кармазін.
Ён таксама распавёў, што ў Беларусі ў бягучым зімовым сезоне заліта каля 1,2 тыс. малых каткоў. -0-