Горад Глыбокае будзе развіваць супрацоўніцтва з Уваравo з Тамбоўскай вобласці

Пратакол намераў аб супрацоўніцтве падпісалі Глыбокае Віцебскай вобласці і Увараві Тамбоўскай вобласці Расіі.

Падпісанне дакумента адбылося ў Глыбокім, дзе прайшлі мерапрыемствы міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль". Пратакол замацавалі подпісамі намеснік кіраўніка адміністрацыі Увараві Валянціна Кобзар і першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Іосіф Пачкоўскі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі Валянціна Кобзар распавяла, што ва Увараві нядаўна прайшло свята, аналагічнае глыбокскаму. Яно называецца фестываль фальклору і народных промыслаў "Вішнёвы сад". "У інтэрнэце прачыталі пра фестываль у Глыбокім і спантанна прынялі рашэнне аб удзеле ў ім. Сабраліся ў дарогу, пераадолелі больш за 1 тыс. 300 км, таму што гэтая тэма вельмі спрыяльная ў плане развіцця падзейнага турызму. Наш горад гістарычна малады, і мы ствараем свае турыстычныя брэнды", - распавяла віцэ-мэр.

Паводле яе слоў, падпісаўшы пратакол аб намерах, гарады заявілі аб цвёрдых планах развіваць супрацоўніцтва. "Пачнем з культурнага абмену. Да прыкладу, на нашым фестывалі можа быць арганізавана пляцоўка глыбокскага свята, а ў Глыбокім дзейнічаць пляцоўка нашага "Вішнёвага саду". Узяўшы гэту тэму за аснову, будзем умацоўваць сувязі ў адукацыі, гандлі і г.д.", - сказала Валянціна Кобзар.

Дэлегацыя з Увараві прыўнесла ў фестываль яркую ноту: сукенкі жанчын стракацелі вішнёвым прынтам. "Спрабуем разноїць свой фестываль і спецыяльна да яго пашылі сукенкі, вырабілі упрыгожанні. Усё гэта стварае вобраз і вылучае ўдзельнікаў і арганізатараў фестывалю", - адзначыла расійская госця.

"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім у гэтым годзе атрымаў статус міжнароднага свята, яго мерапрыемствы прайшлі ў райцэнтры з 18 па 22 ліпеня.

Алена Ціханава - БЕЛТА.