«Горад майстроў» у дні «Славянскага базару» ў Віцебску

«Город мастеров» в дни «Славянского базара» в Витебске
Як паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, кірмаш рамёстваў «Горад майстроў» — традыцыйны праект у дні «Славянскага базару ў Віцебску» — сёння аб'яднае не менш за 200 народных майстроў з Беларусі (у тым ліку з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны), Расіі, Украіны і Латвіі.

Гэта выстава народных промыслаў будзе адкрыта на вуліцы Пушкіна з 9 па 13 ліпеня. У межах «Горада майстроў» 11-12 ліпеня адбудзецца адкрыты абласны конкурс майстроў па вырабе лялек і цацак «Забава-2015». Дзеянні гэтай відовішчнай і займальнай падзеі пройдуць у ВАМЦНТ, у ратушы і ва ўнутраным дворыку абласнога краязнаўчага музея. Тут жа адбудуцца і батлеечныя прадстаўленні — народныя лялечныя тэатры Віцебшчыны выступяць 9, 10 і 13 ліпеня ў праграме фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах».

Упершыню ў фестывальнай сталіцы пройдзе творчая прэзентацыя брэндаў рэгіёнаў Прыдзвіння

«Рознакаляровая Віцебшчына». Назіраць за гэтым прадстаўленнем на плошчы Свабоды госці і гараджане змогуць некалькі дзён, з 9 па 13 ліпеня, адкрываць яго будзе першы абласны свята «Ручнік як лёс», якое дазволіць дакрануцца да вытокаў народнай традыцыі, даведацца і ацаніць багацце і разнастайнасць ручнікоў Віцебскага Паазер'я.

У дні фестывалю адбудуцца таксама і іншыя знакавыя святы народнай культуры.

Наталля Крупіца

gorodvitebsk.by