Гарадок снежных фігур вырасце ў Воршы

12 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гарадок са снежных фігур вырасце 13 лютага ў Оршы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА 2-і сакратар Аршанскага гарадскога камітэта БРСМ Дзмітрый Бухавец. Любімы аршанцамі конкурс на стварэнне снежных фігур адбудзецца ў гарадскім парку. Аб сваім удзеле ў зімовай забаве ўжо заявілі 25 каманд. Гэта калектывы школ, ПТВ, ССНУ, прадпрыемстваў і арганізацый. Усяго чакаецца звыш 250 чалавек. На спецыяльна адведзенай тэрыторыі ўдзельнікам трэба будзе вылепіць фігуру любога казачнага персанажа. Як падзяліўся Дзмітрый Бухавец, чакаецца, што ў гарадку з'явяцца ліса і калабок, русалка і конь, рыцар, тыгр, кракадзіл Гена і чабурашка, а таксама іншыя любімыя дзятвой персанажы. Пры гэтым арыгінальнасць выканання работ і іх памер будуць залежаць толькі ад фантазіі аўтараў і колькасці снегу, якое ім удасца сабраць. На стварэнне кампазіцый адведзена 2,5-3 гадзіны. Каманды-пераможцы, якіх назаве кампетэнтнае журы, чакаюць падарункі. Дзмітрый Бухавец таксама адзначыў, што акрамя конкурсу снежных фігур для шматлікіх удзельнікаў свята адбудуцца розныя спартыўныя спаборніцтвы і забавы, выступяць творчыя калектывы горада, будзе працаваць выязны гандаль. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць гарадская арганізацыя БРСМ, аддзелы па справах моладзі і адукацыі Аршанскага гарвыканкама.-0-