Гарадоцкі раён і расійскі пасёлак гарадскога тыпу Дзядзенева падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана
сёння паміж Гарадоцкім раёнам Віцебскай вобласці і пасёлкам гарадскога тыпу
(гарадское паселішча) Дзядзенева Маскоўскай вобласці, паведамілі ў Гарадоцкім
райвыканкаме.
Пагадненне заключана падчас візіту ў Гарадоцкі раён афіцыйнай дэлегацыі Дзядзенева. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач і кіраўнік Дзядзенева Святлана Цягачова. Пагадненне прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку гандлёва-эканамічнай, аграпрамысловай, адукацыі, ЖКГ і добраўпарадкавання. Каментуючы свае намеры, бакі адзначылі, што асаблівы акцэнт ва ўзаемадзеянні будзе зроблены на пашырэнне турыстычных і культурных сувязяў, паглыбленне супрацоўніцтва ў сферы моладзевай палітыкі.
Пасля завяршэння дзелавой часткі праграмы госці з Расіі наведалі гарналыжную трасу, наведалі адзін з найбуйнейшых у Беларусі скаладром, які размешчаны на базе СШ №2.