Дзяржаўныя аптэкі Віцебскай вобласці знізілі цану на айчынныя лекі для вяскоўцаў на 10%

У Віцебскай вобласці аптэкі УП "Фармацыя" знізілі цану для вяскоўцаў на айчынныя лекі на 10%. Пра гэта карэспандэнту паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач.

Паводле яго слоў, рашэнне аб зніжэнні цэн было прынята ў маі і стала магчымым дзякуючы дзеянню электроннага рэцэпта. На працягу двух гадоў з моманту яго ўвядзення ў вобласці праводзіўся маніторынг спажыўцоў лекаў у сельскай мясцовасці: былі вывучаны захворванні мясцовых жыхароў, дакладна вызначаны іх патрэбы ў леках, неабходных па пратаколах лячэння. Дадзеныя звесткі дазволілі забяспечыць дакладную рэгулёўку аб'ёму закупак неабходных прэпаратаў: калі раней УП "Фармацыя" даводзілася закупляць усю лінейку лекаў у вялікіх колькасцях, то цяпер у асноўным закупляюцца запатрабаваныя насельніцтвам у канкрэтным рэгіёне прэпараты. Пры гэтым забяспечана стопрацэнтная даступнасць да ўсёй лінейкі. "З памяншэннем выдаткаў на набыццё прэпаратаў мы з прадпрыемствам "Фармацыя" палічылі магчымым знізіць кошт лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці на 10% для жыхароў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, за кошт памяншэння гандлёвых надбавак, у якія ў тым ліку закладзены і рызыкі пры закупцы вялікага аб'ёму тавару", - адзначыў Юрый Дзеркач.

БЕЛТА.