Дзяржаўтаінспекцыя Віцебска 4 сакавіка жанчын-кіроўцаў павіншуе кветкамі
3 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебска 4 сакавіка жанчын-кіроўцаў будуць віншаваць кветкамі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.
Акцыя прымеркавана да Міжнароднага жаночага дня. Супрацоўнікі ДПС будуць адмыслова спыняць жанчын-кіроўцаў, каб павіншаваць іх са святам, пажадаць бяспечных дарог і падарыць кветкі. Святочнае дзяжурства будзе арганізавана на плошчы Свабоды - найбольш ажыўленым скрыжаванні абласнога цэнтра.
Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства супрацоўнікам ДАІ акажа ЧТУП "БАДсервіс", якое бязвыплатна прадаставіць кветкі для віншавання жанчын. Як адзначылі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве, напярэдадні галоўнага жаночага свята "БАДсервіс" таксама праводзіць уласную акцыю "Скажы гэта кветкамі": 20% сродкаў, выручаных ад продажу кветак за перыяд з 4 па 8 сакавіка, будуць перададзены Віцебскаму гарадскому дому дзіцяці.-0-