Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці ў сувязі з ускладненымі ўмовамі надвор'я заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі.

Кіроўцам рэкамендуецца выключыць паездкі на асабістым транспарце. Калі гэта немагчыма, то неабходна строга выконваць дыстанцыю паміж аўтамабілямі, не парушаць хуткасны рэжым, быць на вышэйшай ступені асцярожнымі пры здзяйсненні манеўраў на дарозе.

Пешаходам, перш чым ступіць на праезную частку, варта пераканацца ў уласнай бяспецы. Пачынаць рух толькі тады, калі ўвесь транспарт спыніўся і прапускае пешаходаў. Таксама варта не забываць пазначаць сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Гэтыя простыя правілы бяспекі дазволяць пазбегнуць непажаданых наступстваў.

Падрыхтавала Анастасія БУТ.
«ВР»