Дзяржаўны пакет акцый Віцебскага тэхна-гандлёвага цэнтра "Гарант" будзе прададзены на аўкцыёне
30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынята распараджэнне Прэзідэнта Беларусі ад 24 сакавіка 2010 года аб адчужэнні на аўкцыёне акцый адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскі абласны тэхна-гандлёвы цэнтр "Гарант". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі.
У адпаведнасці з распараджэннем будзе адчужаны на аўкцыёне па рынкавым кошце ўвесь належны дзяржаве пакет акцый у памеры 39 682 штук (38,9% статутнага фонду) ААТ "Віцебскі абласны тэхна-гандлёвы цэнтр "Гарант". Аўкцыён будзе абвешчаны пасля вызначэння рынкавага кошту акцый гэтага прадпрыемства.
ААТ "Віцебскі абласны тэхна-гандлёвы цэнтр "Гарант" займаецца рэалізацыяй і рамонтам радыёэлектроннай апаратуры, на прадпрыемстве заняты 216 чалавек.
У Дзяржкаммаёмасці таксама нагадалі, што рэалізацыя акцый акцыянерных таварыстваў у Беларусі ажыццяўляецца толькі па распараджэнні Прэзідэнта.-0-