Дзяржпагранкамітэт падрыхтаваў шматмоўную інфаграфіку для беларусаў і замежнікаў пра тое, як вярнуцца дадому

Госпогранкомитет подготовил мультиязычную инфографику для белорусов и иностранцев о том, как вернуться домой
Дзяржаўны памежны камітэт падрыхтаваў для беларусаў і замежнікаў інфаграфіку, каб дапамагчы разабрацца, дзе і як можна вярнуцца дадому ва ўмовах абмежаванняў, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко. 


Інфаграфіка змяшчае наступную інфармацыю:

- пералік функцыянуючых пунктаў пропуску суседніх краін на мяжы з Беларуссю;

- спосабы вяртання беларусаў і замежных грамадзян да пастаяннага месца жыхарства;

- рэкамендацыі па парадку перасячэння мяжы і праходжання санітарна-каранціннага кантролю ў пунктах пропуску;

- звесткі аб транзіце праз тэрыторыю Беларусі.