Дзярждапамога ліквідатарам і пацярпелым

Госпомощь ликвидаторам и пострадавшим

У краіне створана і дзейнічае сістэма сацыяльнай абароны ўсіх катэгорый пацярпелых, заснаваная на Законе Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый». Створаны і функцыянуе Беларускі дзяржаўны рэгістр асоб, якія падвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебшчыны на ўліку як атрымальнікі пенсій, якія карыстаюцца льготамі ў адпаведнасці з названым законам, знаходзяцца 2099 чалавек, у тым ліку 1055 удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, 332 інваліда-чарнобыльца, 712 перасяленцаў з зон эвакуацыі (адчужэння) першачарговага і наступнага адсялення.

У межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, як паведаміла галоўны спецыяліст камітэта Ірына Рудакова, у бюджэце Віцебскай вобласці на 2013 год прадугледжана 14,66 млрд. рублёў на выплату льгот і кампенсацый пацярпелым ад аварыі.

Таццяна Гарнова, «НС».