Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота наведаў Аршанскі авіярамонтны завод і ільнокамбінат
ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і РУПТП «Аршанскі ільнокамбінат» наведаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, які прыбыў у рэгіён з рабочым візітам.
Наведваючы ільнакамбінат, дзяржсакратар станоўча ацаніў праведзеную мадэрнізацыю, маштабы вытворчасці, лінейку і якасць прадукцыі.
«У гэтага прадпрыемства вялікая будучыня, – выказаў упэўненасць Рыгор Рапота. – Тут выпускаецца канкурэнтаздольны прадукт. Безумоўна, расіяне добра ведаюць аршанскі лён, але часам яго яшчэ трэба пашукаць у крамах. Ваша прадукцыя павінна кідацца ў вочы, таму тут яшчэ ёсць над чым папрацаваць тым, хто займаецца збытам. Мяне ўразіў катонізаваны лён, і гэта напрамак абавязкова трэба развіваць».
Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці».