Гасцінічны комплекс коштам каля 1 млн. еўра адкрыецца ў 2014 годзе ў Дубровенскім раёне
Гасцінічны комплекс адкрыецца ў 2014 годзе ў Дубровенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дубровенскім райвыканкаме.
Інвестыцыйны праект коштам каля 1 млн. еўра ў раёне рэалізуе расійскі інвестар. У адпаведнасці з праектам, які ў цяперашні час праходзіць дзяржаўную экспертызу, на 608-м км аўтадарогі М1/Е30 (Брэст-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі) будзе пабудаваны гасцінічны комплекс на 50 месцаў з аўтастаянкой і забаўляльным цэнтрам. Прыступіць да яго ўзвядзення плануецца ў другім квартале гэтага года. Завяршыць усе работы плануецца ў трэцім квартале 2014 года.
Яшчэ адзін інвестпраект з удзелам расійскага капіталу, рэалізацыя якога пачнецца ў бліжэйшы час у Дубровенскім раёне, звязаны з узвядзеннем аўтазаправачнай станцыі з міні-кафэ і крамай. Аб'ект будзе размешчаны на 589-м км гэтай жа трасы. Тэрмін рэалізацыі праекта - 2015 год.
Усяго ў Дубровенскім раёне дзейнічаюць 10 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу (кафэ, аўтастаянкі). "З улікам высокага патоку руху ўсе яны размешчаны ўздоўж асноўнай трасы М1 і карыстаюцца попытам. З'яўленне новых аб'ектаў на гэтым беларуска-расійскім напрамку прадыктавана патрабаваннямі часу, а іх паслугі будуць запатрабаваны", - упэўнены ў райвыканкаме.