Гасцям «Славянскага базару» раяць не забываць парасоны і купальнікі
6 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Купальнік і парасон раяць пакласці ў чамадан усім гасцям фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" метэаролагі. Папярэднім прагнозам надвор'я на час фестывалю з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліліся ў Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя" ("Віцебскаблгідрамет").
На працягу ўсяго фестывальнага тыдня з 9 па 15 ліпеня сіноптыкі абяцаюць цёплае з кароткімі летнімі дажджамі надвор'е. На сталіцу "Славянскага базару" ідуць цёплыя паветраныя масы з Чорнага мора, будзе пераважаць павышаны атмасферны ціск. Большасць дзён будуць сонечнымі і спякотнымі, часам да 30 градусаў цяпла.
У дзень адкрыцця фестывалю 9 ліпеня магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ўначы 12-17 градусаў цяпла, удзень - плюс 23-28. У выхадныя 10-11 ліпеня - без ападкаў. Аднак забываць пра дождж у фестывальным Віцебску ніколі не варта, бо ліпень - самы дажджлівы летні месяц. Між іншым, самы дажджлівы дзень на фестывалі быў у 1993 годзе 23 ліпеня - тады выпала 70% месячнай нормы ападкаў, або 6,5 вядра вады на 1 кв.м.