Дзяржаўнай экспертызе ўмоў працы 30 гадоў

30 гадоў таму пры Дзяржаўным камітэце БССР па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва была ўтворана дзяржаўная экспертыза ўмоў працы. 26 красавіка 1991 года пастановай Савета Міністраў БССР зацверджана першае палажэнне аб гэтай службе. 

Асноўныя задачы дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы - забеспячэнне сацыяльных гарантый работнікаў і дзяржаўны нагляд у сферы працоўнага і пенсійнага заканадаўства.

Работнікам, занятым на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы дзяржавай гарантавана права на кампенсацыі ў выглядзе аплаты працы ў павышаным памеры, дадатковага адпачынку, скарочанай працягласці працоўнага часу, а таксама датэрміновага пенсійнага забеспячэння.

Кампенсацыі работнікам прадастаўляюцца па выніках атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы.

Да цяперашняга часу спецыялістамі абласной службы экспертызы падрыхтавана больш за 7 тысяч заключэнняў па пытаннях якасці атэстацыі і прызначэння пенсій.   

Пастаянна праводзяцца навучальныя семінары, арганізацыям аказваецца кансультатыўная і метадычная дапамога.

З цягам часу задачы і функцыі гэтай структуры не змяніліся, але з'явіліся новыя метады працы.

У 2014-м годзе ў рэспубліцы ўкаранёна аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па маніторынгу ўмоў працы на вытворчасці, сфарміраваны і пастаянна папаўняецца электронны банк дадзеных вынікаў атэстацыі рабочых месцаў.

У рэспубліканскі банк дадзеных спецыялістамі экспертызы загружана больш за 5600 атэстацый, праведзеных арганізацыямі вобласці, з гэтай мэтай разгледжана больш за 9800 прадстаўленых комплектаў дакументаў.

На сучасным этапе работа органаў дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы, а таксама на ажыццяўленне наглядных дзейнасці з выкарыстаннем усяго спектру мер прафілактычнага, папераджальнага характару у мэтах прадухілення парушэнняў заканадаўства.