Дзяржаўную ўзнагароду з нагоды 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана атрымаў наш зямляк
Напярэдадні 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі старшынь рэгіянальных арганізацый грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Напярэдадні 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі старшынь рэгіянальных арганізацый грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Сярод удастоеных высокага гонару ёсць і наш зямляк.
Падзяка Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у стварэнне і ўмацаванне ветэранскіх арганізацый, актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і сацыяльнай абароне ветэранаў аб'яўлена старшыні Гарадоцкай раённай арганізацыі Віктару Камышову.
У сувязі з надыходзячай гадавінай сваім указам Прэзідэнт устанавіў юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя завяршэння баявых дзеянняў у Афганістане». Ёю будуць узнагароджвацца не толькі ўдзельнікі баявых дзеянняў, але і шэраг іншых асоб, вызначаных дадзеным дакументам. Уручэнне ўзнагарод будзе адбывацца на працягу 2014 года.
Артур Мацеюн, "Віцебскія весці"