Дзяржаўны пакет акцый ААТ "Лепельпрамшвеймебель" выстаўлены на таргі

5 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Фонд "Віцебскаблмаёмасць" выстаўляе на аўкцыён дзяржаўны пакет акцый адкрытага акцыянернага таварыства "Лепельпрамшвеймабель". Таргі прызначаны на 30 лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аўкцыёнаў і конкурсаў "Віцебскаблмаёмасці" Ларыса Шчаглова. Дзяржаве належаць 238 820 акцый, што складае 100% статутнага фонду. Пачатковы кошт пакета акцый складае Br1 371 065 620. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю мэблі і вырабам швейных вырабаў, на ім працуюць каля 100 чалавек. Рэалізацыя дзяржаўнага пакета акцый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам продажу акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, на 2008-2010 гады, зацверджаным Віцебскім аблвыканкамам. Згодна з гэтым планам плануецца выставіць на таргі яшчэ два пакеты акцый двух акцыянерных таварыстваў.-0-