Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер
Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэнам "За асабістую мужнасць" узнагароджаны начальнік вучэбна-спартыўнага ўстановы "Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца" рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" Мікалай Мачанскі. Дырэктар ААТ "Астрамечава" Алег Бурак, дырэктар ААТ "Веста" Рэйман Веніямінаў і дырэктар гімназіі №8 горада Віцебска Раіса Грабоўская ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагародай адзначаны старшыня вытворчага сельскагаспадарчага кааператыва "Гігант" Міхаіл Левакоў, дырэктар ААТ "Новыя Гараны" Вісарыён Нам і дырэктар РСУП "Эксперыментальная база "Крынічная" Мікалай Рубаха.
Заслугі старшыні Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамары Гусачэнка адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.
Вялікая група дзеячаў розных сфер узнагароджана медалямі, у тым ліку "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За працоўныя заслугі" і медалём Францыска Скарыны.
Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам сфер культуры, навукі, адукацыі, сацыяльнай абароны, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, энергетыкі, праваахоўнай сферы, спорту.
Па матэрыялах БЕЛТА.